Спосабы аплаты нашых паслуг
Аплаціць паслугі 11-й гарадской дзіцячай паліклінікі Вы можаце праз сістэму "Разлік" (АРІП), у любым зручным для Вас месцы, у зручны для Вас час, у зручным для Вас пункце банкаўскага абслугоўвання - інтэрнэт-банку, з дапамогай мабільнага банкінгу, інфакіёску , касе банкаў, банкамаце і г.д.
Здзейсніць аплату можна з выкарыстаннем наяўных грашовых сродкаў, электронных грошай і банкаўскіх плацежных картачак у пунктах банкаўскага абслугоўвання банкаў, якія аказваюць паслугі па прыёме плацяжоў, а таксама пры дапамозе інструментаў дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання.
ДЛЯ ПРАВЯДЗЕННЯ ПЛАЦЯЖУ НЕАБХОДНА:
У сістэме "Разлік" (АРІП):
- Выбраць г. Мінск→ Сацыяльнае абслугоўванне, Ахова здароўя→ Паліклінікі→11-я гор. дзіцячая паліклініка
- Для аплаты паслугі ўвесці нумар дагавора
- Увесці суму плацяжу
- Праверыць карэктнасць інфармацыі
- Зрабіць плацёж
Калі Вы ажыццяўляеце плацёж у касе банка, калі ласка, паведаміце касіру аб неабходнасці правядзення плацяжу праз сістэму "Разлік" (АРІП).
Таксама, аплату можна здзейсніць у кабінеце №148 (1-й паверх паліклінікі) пры дапамозе тэрмінала з пластыкавай картачкі.
У выпадку адсутнасці банкаўскай плацежнай картачкі, магчыма аплата наяўнымі грашовымі сродкамі ў кабінеце №421 з 09.00 да 13.00 ці з 13.30 да 16.30