Тэлэфон для даведак

(8017) 355-86-34

(8017) 399-91-42

Вызаў урача на дом

(8017) 355-58-12

(8017) 373-99-31

Стаматалагічнае аддзяленне

(8017) 397-97-04

E-mail: lpu11gdp@mail.belpak.by

Звароты грамадзян

Зварот заяўніка, які паступіў на адрас электроннай пошты арганізацыі або размешчаны ў спецыяльнай рубрыцы на афіцыйным сайце арганізацыі ў глабальнай кампутарнай сеці Інтэрнэт.

Нарматыўныя прававыя акты, якія рэгулююць звароты грамадзян і юрыдычных асоб:

Грамадзяне Рэспублікі Беларусь, юрыдычныя асобы Рэспублікі Беларусь, індывідуальныя прадпрымальнікі маюць права на зварот ва УАЗ «11-я гарадская дзіцячая паліклініка» г. Мінска шляхам падачы электроннага звароту з дапамогай глабальнай камп'ютэрнай сеці Інтэрнэт на адрас электроннай пошты:

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

або размяшчэннем на спецыяльны сервер «Зварот грамадзян» на афіцыйным сайце паліклінікі.

Даведачна: замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, прадстаўніцтвы замежных арганізацый, якія знаходзяцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, карыстаюцца правам на звароты, калi iншае не вызначана Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, законамі і міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь.

Электронныя звароты ад імя недзеяздольных грамадзян падаюцца іх законнымі прадстаўнікамі.

Да электронных зваротаў, якія падаюцца прадстаўнікамі заяўніка, павінны дадавацца электронныя копіі дакументаў, якія пацвярджаюць іх паўнамоцтвы.

Электронны зварот можа быць пакінуты без разгляду, калi ён не аформлен ў адпаведнасці з патрабаваннямі, устаноўленымі Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 года. №300-З «Аб звароце грамадзян і юрыдычных асоб" (у рэдакцыі Закон Рэспублікі Беларусь ад 15 лiпеня 2015г №306-З).

Патрабаванні, прад'яўляемыя да электронных зваротаў

1. У адпаведнасці з пунктам 3 артыкула 25 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб звароце грамадзян і юрыдычных асоб»:

  • Звароты выкладаецца на беларускай ці рускай мове.

2. Электронныя звароты грамадзян павінны змяшчаць:

  • назву і (ці) адрас арганізацыі або пасаду асобы, якая накіроўвае зварот;
  • прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) або ініцыялы грамадзяніна, адрас яго месца жыхарства (месца знаходжання) і (ці) месца працы (вучобы);
  • адрас электроннай пошты заяўніка;
  • выкладанне сутнасці звароту.

3. Электронныя звароты юрыдычных асоб павінны змяшчаць:

  • назву і (ці) адрас арганізацыі або пасаду асобы, якая накіроўвае зварот, поўную назву юрыдычнай асобы і яго месца знаходжання;
  • адрас электроннай поштызаяўніка;
  • выкладанне сутнасці звароту;
  • прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) кіраўніка ці асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты.

4. Адкліканне электроннага звароту ажыццяўляецца шляхам падачы пісьмовай заявы або накіравання заявы ў электроннай форме тым жа спосабам, якім быў накіраваны электронны зварот.

5. Адказы (паведамленні) на электронныя звароты накіроўваюцца на адрас электроннай пошты заяўніка, указаны ў электронных зваротах. На электронныя звароты даюцца пісьмовыя адказы (накіроўваюцца пісьмовыя паведамленні) у выпадках, калі:

  • заяўнік у сваім электронным звароце просіць накіраваць пісьмовы адказ або адначасова накіраваць пісьмовы адказ і адказ на адрас яго электроннай пошты;
  • ў электронным звароце названы адрас электроннай пошты, па якім па тэхнічных прычынах не ўдалося даставіць адказ (паведамленне).

Мы на карце

г.Мінск, вул.Нікіфарава, д.5