Тэлэфон для даведак

гарадскі:
(8017) 355-86-34

гарадскі:
(8017) 399-91-42

гарадскі:
(8017) 374-36-41

Вызаў урача на дом

гарадскі:
(8017) 355-58-12

гарадскі:
(8017) 373-99-31

Стаматалагічнае аддзяленне

гарадскі:
(8017) 397-97-04

здание поликлиники

Каронавірусная інфекцыя

пух 2
пух 2

Карысна ведаць

Мы на карце

г.Мінск, вул.Нікіфарава, д.5

Паважаныя бацькі!

У мэтах выканання загаду Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 21.09.2021 № 1141 "Аб пытаннях арганізацыі аказання медыцынскай дапамогі пацыентам з інфекцыяй COVID-19", часова прыпынена правядзенне прафілактычных медыцынскіх аглядаў да стабілізацыі эпідэміялагічнай сітуацыі; часова абмежавана аказанне планавай медыцынскай дапамогі пацыентам, у тым ліку правядзенне мерапрыемстваў медыцынскай рэабілітацыі; часова абмежавана выдача накіраванняў пацыентам на планавую шпіталізацыю; прыпынена правядзенне кансультацый у гарадскіх кансультатыўных кабінетах.


Паважаныя бацькі!

Згодна з пастановай Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 12.08.2016 № 96 «Аб зацвярджэнні інструкцыі аб парадку правядзення дыспансерызацыі» медыцынская даведка аб комплекснай ацэнцы стану здароўя выдаецца, як правіла, у МЕСЯЦ НАРАДЖЭННЯ дзіцяці. Такім чынам, у жніўні - верасні 2021 года падлягаюць дыспансерызацыі дзеці, якія нарадзіліся ў жніўні - верасні. Тэрмін дзеяння даведкі - 1 год.

Таксама інфармуем Вас, што згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 13 мая 2021 г. № 187 «Аб змяненні Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25.11.2020 № 442 «Аб прадаўжэнні тэрміну дзеяння дакументаў», з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 2 снежня 2020 г. № 687 «аб дакументах, тэрмін дзеяння па якім працягваецца», пункт 38, тэрмін дзеяння даведкі аб комплекснай ацэнцы стану здароўя, падаўжаецца на 6 месяцаў, калі тэрмін дзеяння такіх даведак мінуў з 10 мая 2021 па 10 лістапада 2021.

З інфармацыяй аб парадку дыспансерызацыі дзіцячага насельніцтва можна азнаёміцца на афіцыйным сайце УАЗ «11-я гарадская дзіцячая паліклініка» у раздзеле «Інфармацыя» у рубрыцы «Арганізацыя дыспансэрнага наглядання за дзецьмі».

Акрамя таго, для вырашэння ўсіх пытанняў у момант іх узнікнення, у паліклініцы арганізавана праца адміністрацыйнага дзяжурнага, інфармацыя пра месца знаходжання якога ёсць на інфармацыйным стэндзе ў холе першага паверха.